- Заява на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме.
-
Арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго.
- Медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя.
-
Дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры залічэнні для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
-
6 фатаграфій памерам 3 х 4 см
- Дакумент, які пацвярджае асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком прад'яўляюцца дакумент, які пацвярджае асобу прадстаўніка, і копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента.
ДАДАТКОВЫЯ
- Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці і прысвойванай кваліфікацыі - для асоб з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарата, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II ці III групы.
-
Заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі або даведка аб асваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі - для асоб з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарата.
Прыёмная камісія мае права дадаткова запытаць у абітурыента дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага рашэння.
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ АБІТУРЫЕНТАЎ
Абітурыенты з ліку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію УССА наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка УССА па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;
- пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў) - пры ўмове прызнання ва ўстаноўленым парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь;
- заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні УССА), – для тых, хто паступае на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі;
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне;
- арыгінал (копію) пасведчання аб нараджэнні;
- 6 фатаграфій памерам 3х4 см; - пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў УССА (пры заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў УССО).
Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.
Неабходнай умовай для залічэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў УССА з'яўляецца наяўнасць у іх дакумента, які сведчыць асобу, візы (пры неабходнасці) і дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, аформленых у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
УСТУПНЫЯ ВЫПРАБАВАННІ:
На дзённае аддзяленне на базе агульнай базавай адукацыі (9 класаў) па спецыяльнасцях:
«Вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання», «Ветэрынарная медыцына», «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання» – прыём дакументаў без уступных іспытаў па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі;
На дзённае аддзяленне на базе агульнай сярэдняй (11 класаў) або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй:
«Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання» (бюджэтнае) - прыём дакументаў без уступных іспытаў (без вынікаў ЦТ) па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ
Падаць дакументы на бюджэт можна:
пасля заканчэння 9 класа з 20 ліпеня па 3 жніўня.
Залічэнне па 6 жніўня;
пасля заканчэння 11 класа з 20 ліпеня па 6 жніўня.
Залічэнне па 8 жніўня.