01.09.2024
Для больш як 480 навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа, у тым ліку 152 першакурснікаў, сёння прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.

Навучэнцаў і педагогаў каледжа павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык і дырэктар ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” Дзмітрый Скакун. Кіраўнік ільнозавода ўручыў падзякі і каштоўныя падарункі двум каляджанам – Максіму Дзейкуну і Аляксандру Сафронаву, якія ўлетку працавалі на льнопалетках.
Традыцыйна на лінейцы віншавалі пераможцаў конкурсу на лепшую групу.
Сёлета імі прызнаны:
1 месца – 41Вет (куратар Наталля Копач)
2 месца – 22 ВМ (куратар Юлія Пашкевіч)
3 месца – 32 ВМ (куратар Аляксандр Малевіч)







