30.08.2024
Ляхавічане пра Рэспубліканскі педагагічны савет.
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, дырэктар Ляхавіцкага аграрнага каледжа:
– Асабліва важнай для педагагічных работнікаў каледжа была нададзеная Кіраўніком дзяржавы ўвага менавіта таму ўзроўню адукацыі і профілю «Сельская гаспадарка і ветэрынарыя», па якім вядзецца навучанне ў нашай установе.
Каледж валодае добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры падрыхтоўцы будучых ветэрынарных фельчараў, заатэхнікаў і аграномаў: гэта і лабараторнае абсталяванне, і макеты-трэнажоры, інструменты і праграмнае забеспячэнне, іншае. Колькасць такіх патрэбных для аграпрамысловага комплексу краіны спецыялістаў можа быць значна павялічана. Выкладчыкі каледжа, многія з якіх, дарэчы, самі з’яўляюцца яго выпускнікамі, прыкладаюць намаганні, каб прывіць любоў да прафесіі сваім выхаванцам.
фото: lves.by