11.09.2023
У восень — работ восем. Гэта ведаюць навучэнцы 41 «П» групы агранамічнага аддзялення, якія другі тыдзень працуюць на палях ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».
Байцы студэнцкага атрада «Камета» імя В.З. Харужай — навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Будучыя аграномы не па чутках ведаюць, што ад якаснай і своечасовай уборкі ўраджаю, ад яго захаванасці будзе залежаць харчовая бяспека кожнага з нас і краіны ў цэлым.