21.02.2023
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень прайшоў пад дэвізам: “Слова роднае –вечнасці след”. Для развіцця мовы, а ў нашым выпадку і захавання, павінен зрабіць уклад кожны неабыякавы да свайго лёсу беларус. Толькі ўласная пазіцыя кожнага здолее ператварыць адзін дзень роднай мовы ў год мовы, а затым гады, і нарэшце цэлае яе жыццё.



У рамках свята ў каледжы была праведзена літаратурна- музычная імпрэза, якая ўтрымлівала ў сабе чытанне вершаў нашай паэткі-зямлячкі – Пабягайла Валянціны Іванаўны, а таксама класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі свята з задавальненем слухалі вершы пра родную мову, пра краіну, адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія народныя прыказкі. У выкананні нашых навучэнцаў яны гучалі з асаблівай цеплынёй.





Не пакінула абыякавымі навучэнцаў і выкладчыкаў нашага каледжа акцыя “Далучы сваю далонь”.
