На Ляхавіцкі – Чкалаўскі ўчастак для галасавання № 4 першыя выбаршчыкі прыйшлі якраз да адкрыцця – у 10.00. Традыцыйна менавіта тут галасуюць навучэнцы мясцовага каледжа, многія з іх – упершыню.
Да такой важнай падзеі ў жыцці юнакоў і дзяўчат райкам БРСМ прымеркаваў акцыю «Малады выбаршчык».
З важным жыццёвым крокам агракаляджан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.



|