"Будзь, Ваша, здаровы,
Як рыжык баровы.
Майце торбу грошай,
Жывіце ў раскошы.
Збожжа поўны клеці,
Павагу ў свеце,
Усяго даволі,
А бяды — ніколі!"
Навучэнцы каледжа з самай раніцы павіншавалі адміністрацыю і работнікаў каледжа з надыходзячым святам - Каляды.
Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Святкаваць пачыналі 25 снежня, а заканчвалі 6 студзеня. Але калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць Каляды па старых датах, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.