Масленічны тыдзень прадаўжаецца. Гуканне вясны адбылося па традыцыі і ў агракаледжы. Студэнты і іх куратары, а таксама ўсе супрацоўнікі вышлі на Масленіцу. Весялілі ўсіх скамарохі, а вось Баба-яга здужала схаваць вясну , і не аддавала, пакуль рабяты не сталі з ёй у карагод і не выканалі яе жаданні. Гучалі масленічныя песні, якія ад душы праспявалі работнікі Падлескага СДК сумесна са студэнтамі. Канечне ж вясна прыехала ў прыгожай павозцы на коніку. Чучала зімы было спалена, а прысутныя змаглі насалодзіцца жывымі зносінамі, а таксама смачнай кашай і, канечне, блінамі з гарбатай.





