logo1logo2logo3

Цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы адбылося ў Ляхавіцкім аграрным каледжы. Тэатралізаваная імпрэза "Пасярод жыццёвай прозы" , прысвечаная творчасці Генадзя Бураўкіна, якому, дарэчы споўнілася б у гэтым годзе 85 гадоў, мела месца быць на сцэне каледжа. Мілагучныя, цудоўныя вершы пра каханне, гучалі ў выкананні рабят і дзяўчат, даносячы да кожнага сэрца шчырыя пачуцці маладосці. Кожны вершаваны радок быў прасякнуты усімі акцёрскімі якасцямі. Пад розныя песні, на словы Генадзя Бураўкіна, была альбо пантаміма, альбо танец. Прадстаўленне зачароўвала сваёй адзінасцю і лірычнасцю. У гэтым дзеянні было задзейнічана каля 25 навучэнцаў каледжа. Гэта мерапрыемства адбылося сумесна з Падлескай сельскай бібліятэкай, якая традыцыйна ў Дзень роднай мовы ўдзельнічае ў падобных мерапрыемствах. Цудоўны сцэнарый падрыхтавала выкладчык каледжа Таісія Юльянаўна Шпак.

Гэта яе ідэя і ўнутраны змест падштурхнуў усіх астатніх займацца гэтай справай. Харэаграфічнымі пастаноўкамі  займалася педагог Ліна Віктараўна Бравенка, дэкарацыі рыхтавала Людміла Вацлаваўна. Атмасфера панавала узнёслая і паэтычная. Іменна сумеснымі намаганнямі і працай  усіх разам, атрымалася такое грандыёзнае дзеянне, якое вучыць моладзь любіць нашу мову і размаўляць на ёй.

 

 

 

 

 


 

 

ОП "Ляховичский аграрный колледж" УО "Барановичский государственный университет"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: agrocollege@brest.by