Надыход новага года па старым стылі.
13 студзеня 2018 года шумна, весела і шматлюдна было ў каледжы. Больш за 250 вучняў школ Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў разам з навучэнцамі і супрацоўнікамі каледжа святкавалі надыход новага года па старым стылі. Першым этапам стала прафарыентацыйнная акцыя з майстар-класамі, дзе прысутныя маглі навучыцца вырабляць калядных анёлаў, рабіць прышчэпкі пладовым дрэвам, заглянулі з дапамогай узі-сканера унутр цяжарнай кошкі і іншае. Далейшая праграма свята была насычана падзеямі. Распачалося свята тэатралізаваным прадстаўленнем “Шчадрэц”, падрыхтаваным навучэнцамі першых курсаў пад кіраўніцтвам выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Жучэні С.К.. З нецярпеннем чакалі госці свята традыцыйнага пачастунку - бліноў, кашы і гарбаты. Аўтарамі кулінарных шэдэўраў сталі 23 супрацоўнікі каледжа, навучэнец 41 П групы Дзмітрый Ялавецкі і загадчыца сталовай Жаравова Н.І.. Працавала дэгустацыйная камісія, якая выявіла пераможцаў бліннага конкурсу. Першае месца заняла выкладчыца геаграфіі Галіцкая Т.А., другое – лабарант Паўлава А.І. і трэцяе – выкладчыца заатэхнічных дысцыплін Сакун В.У..
(Фота прадастаўлены газетай "Ляхавіцкі веснік")


Працягам святочнай праграмы стала спартландыя, якую бліскуча правёў Дзед Мароз. Перамогу на гэты раз атрымалі навучэнцы ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення. Працавалі розныя спартыўна-забаўляльныя станцыі: дартс, сральба з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягванне каната, шышкабол. Вялікім попытам карысталася экатаксі, цяглавай сілай якога быў каледжскі конь “Ветрык”.


Свята ўдалося. Да новых сустрэч!!!