У суботу 25 лютага каледж гасцінна расчыніў дзверы для вучняў школ горада і раёна. Увазе прысутных была прадстаўлена адкрытая лекцыя па асновах ландшафтнага дызайну, з якой выступіла выкладчык агранамічнага аддзялення Прыхач Таццяна. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй развіцця ландшафтнага мастацтва ад старажытнасці да сучаснасці, прэзентавала розныя стылі і накірункі ландшафтнага дызайну: рэгулярнага, пейзажнага, кантры, маўрытанскага, японскага, кітайскага, хай-тэку. Асаблівая ўвага была нададзеня стылям, выкарыстаным пры арганізацыі паркаў ў Нясвіжы, Міры, Гомелі.
Таксама з праектам на тэму “Сады ў англійскім стылі” выступілі навучэнцы агранамічнага аддзялення Кляўцэвіч Аляксандр і Ярашэвіч Кацярына, выкладчык замежнай мовы Копач Наталля. Выступленні суправаджаліся прэзентацыямі і дапамаглі стварыць рэалістычнае ўяўленне пра аб’ект даследавання. Напрыканцы тэарэтычнай часткі дакладчыкі адказалі на пытанні прысутных, выдалі кожнаму рэкамендацыі па афармленні сада ў англійскім стылі.
Падмацаваць атрыманыя веды на практыцы госці змаглі падчас наведвання майстар-класаў. Выкладчыца Ірына Бурвель пазнаёміла з сакрэтамі выганкі цыбулевых раслін, прадэманстравалы шматлікія сарты цюльпанаў, расказала, як вырасціць кветку да восьмага сакавіка.
Навучэнка Русак Таццяна дэманстравала варыянты пасеву ў снег вель дробнага насення кветкавых культур.
Сіламі навучэнцаў 31 П групы пад кіраўніцтвам Прыхач Таццяны і Мацюшэнка Тамары была арганізавана выстава макетаў малых архітэктурна-садовых форм, выкананых з лазы. Тут і альтанкі, і перголы, і пляцоўкі рэлаксацыі, падвясныя масткі і іншае. Прысутныя заахвочваліся выкарыстаць прапанаваныя ідэі на ўласных прысядзібных ўчастках.
Найбольшым попытам карыстаўся майстар-клас Мішчука Юрыя, Маркіной Анастасіі і Кірыла Сняжаны “Пакаёвыя і дэкаратыўныя расліны”, адкуль кожны выйшаў з падарункам для свайго дому ці клумбы. Загадчыца цяпліцы Станкевіч Наталля і навучэнцы Мельнікава-Арбоне Дзіяна, Ялавецкі Дзмітрый і Кот Аляксандр дэманстравалі спосабы размнажэння кустоў ядлаўцу казацкага,туі і самшыту, івы Мацудана, керыі, спірэі.
Майстар –клас Прыхача Аляксея і Руткоўскага Уладзіслава дазволіў паспрабаваць сілы ў прышчэпліванні дэкаратыўных раслін, у тым ліку такіх капрызных ружаў, прычым. Рознымі спосабамі. Увазе прысутных Булко Арцём прадставіў экспазіцыю па тапіпярнай фарміроўцы крон туі і ядлаўцу.
У добрым настроі, узбагачаныя новымі ведамі, з вялікімі планамі на надыходзячую вясну развіталіся гаспадары і госці Дня адчыненых дзвярэй.



















