2016 год у Беларусі абвешчаны Годам культуры. І гэта вельмі знамянальна, бо культура — важнейшая каштоўнасць і здабытак народа, духоўная сіла, якая захоўваецца ў традыцыях і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
У каледжы Год культуры распачалі тэатралізаванай кампазіцыяй “Прыйшла Каляда” ў выкананні навучэнцаў 21 групы агранамічнага аддзялення. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць азнаёміцца з абрадава-рытуальнымі дзеяннямі аднаго з самых старажытных славянскіх святаў, дакрануцца да нацыянальнай культуры.
Заўсёды цікава ведаць, як жылі нашы продкі, і калі гэта бачыш, а яшчэ і атрымоўваецца паўдзельнічаць - гэта ні з чым не параўнальныя ўражанні.