logo1logo2logo3

25 сакавіка ў актавай зале Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа сабраліся навучэнцы і выкладчыкі, кааб стаць сведкамі перадачы рэчаў загінуўшага героя ў тутэйшы музей. Протаіерэй Георгій Жыткора сказаў, як доўга родныя чакалі і шукалі свайго героя, і пра пачуцці, якія паспыталі, калі даведаліся, што Міхаіл Жытко ўжо не без вестак прапаўшы, што яго апошні прытулак усё ж будзе ў роднай беларускай зямлі. Рэчы чырвонаармейца былі перададзены кіраўніку гісторыка-краязнаўчага гуртка Віктару Казіміравічу Тарасевічу і яго юным памочнікам. Яшчэ адна сустрэча з подзвігам папоўніла музейныя гісторыі.
Цырымонію правяла Ірына Баляславаўна Прыступа-Юнік, намеснік дырэктара ЛДАКа па вучэбнай рабоце.Навучэнцам была прапанавана праграма, якая нібы пагрузіла ў атмасферу ваенных ліхалеццяў. Гэта стала сапраўдным урокам мужнасці, урокам выхавання патрыятызму і грамадзянскасці.

 

 

 

 














ОП "Ляховичский аграрный колледж" УО "Барановичский государственный университет"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: agrocollege@brest.by