21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень прайшоў пад дэвізам: “Мова – гэта надзвычай жывая і складаная сістэма. Для яе развіцця, а ў нашым выпадку і захавання, павінен зрабіць уклад кожны не¬абыякавы да свайго лёсу беларус. Толькі ўласная пазіцыя кожнага здолее ператварыць адзін дзень роднай мовы ў год мовы, а затым гады, і нарэшце жыццё мовы”.
У рамках свята ў каледжы была праведзена літаратурна- музычная імпрэза, якая ўтрымлівала ў сабе творчую сустрэчу з паэткай-землячкай – Пабягайла Валянцінай Іванаўнай. Удзельнікі свята як зачараваныя слухалі вершы пра родную мову, пра краіну. У выкананні аўтара яны гучалі з асаблівай цеплынёй.
Не пакінула абыякавымі навучэнцаў і выкладчыкаў навучальнай установы акцыя “Далучы сваю далонь” .
|