logo1logo2logo3

 

Першыя будаўнічыя атрады з ліку студэнцкай моладзі актыўна прыступілі да працы. З кожным годам папулярнасць будатрадаў расце і расце. Гэта добры спосаб правесці лета з карысцю як для сябе (можна падзарабіць), так і для грамадства.

Пачаў працаваць і будатрад Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. 12 дзяўчат і 13 юнакоў на чале з навучэнкай 31-ай групы агранамічнага аддзялення Антанінай Лелес прыступілі да працы, аб’екты якой — інтэрнат каледжа і прылеглая да яго тэрыторыя. Паклеіць шпалеры, пафарбаваць падлогу, вынесці будаўнічае смецце, пабяліць — далёка не ўвесь спіс клопатаў будатрада.

Вось ужо каля 10 гадоў студэнцкая моладзь традыцыйна паспяхова адкрывае трэці працоўны семестр. Праца ў будатрадзе лічыцца прэстыжнай, таму ўладкавацца сюды не так проста, сярод ахвотнікаў — вялікі конкурс: у атрад трапляюць самыя лепшыя! А для заатэхнікаў і аграномаў добрая і якасная праца можа ўлічвацца як пройдзеная практыка.

Як адзначае педагог-псіхолаг каледжа Таццяна Траццяк, праца ў атрадзе карысная і вельмі патрэбная для студэнтаў, бо да ўсяго створанага сваімі рукамі — зусім іншыя, больш беражлівыя адносіны.

Працаваць студэнтам падабаецца, бо намаганнямі кіраўніцтва каледжа і райкама БРСМ створаны ўсе ўмовы, каб жыццё ў атрадзе было насычаным: арганізоўваюцца экскурсіі, праводзяцца тэматычныя дыскатэкі.
Па выніках працы на першавераснёўскай лінейцы традыцыйна ўзнагароджваюцца лепшыя байцы будатрада. Студэнты з вялікай ахвотай бяруцца за справу, з задавальненнем выконваюць дадзеныя даручэнні, хоць часам бывае не лёгка, затое много эмоцый і ўражанняў.


Маргарыта КУХТА, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

 

Падрыхтавана па матэрыялам сайта lves.by






ОП "Ляховичский аграрный колледж" УО "Барановичский государственный университет"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: agrocollege@brest.by