На працягу трох дзён з 29 па 31 мая 2013 года каледж прымаў дэлегацыю з Саюза Сельскагаспадарчых Школ у Кіянах. Дарэчы, навучальная ўстанова Кіян існуе ўжо 100 гадоў. Мэтаю прыезда з’яўлялася падпісанне двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве на 10 гадоў, якое прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі, культурна-спартыўны абмен, праходжанне практыкі на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў. Плануецца ўдзел каледжа ў так званай “мяккай праграме” “Леанарда да Вінчы” са сродкаў Еўрасаюза для ўстаноў прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
За час прабывання госці наведалі ўсе фарміраванні і вучэбныя аб’екты каледжа, сустрэліся з кіраўніцтвам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, захапляліся майстэрствам выпускнікоў каледжскага клубу “Маладосць” (кіраўнік Уладзімір Равінскі), пазнаёміліся з гісторыяй Ляхавіччыны. На завяршальным этапе сустрэчы з выкладчыкамі і навучэнцамі каледжа была прадстаўлена сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Польшча, асаблівасці і падыходы да навучання аграрыяў ў гэтай краіне. Госці адказалі на шматлікія пытанні прысутных. Фінальным акордам стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве. У планах пашырэнне сферы супрацоўніцтва на органы мясцовага самакіравання, сферы культуры і адукацыі.
Наступная сустрэча запланавана на жнівеньскія дажынкі ў Лэнчыцкім павеце Люблінскага ваяводства. Мы не развітваемся, а гаворым да сустрэчы.











|