Нішто не заменіць асабістай удзячнасці, шчырых словаў, якія мы гаворым, гледзячы ў вочы ветэранам. Менавіта дзеля таго, каб падтрымаць у моладзі нацыянальную і грамадзянскую самасвядомасць, выхоўваць павагу да гісторыі, гераічнага мінулага сваёй Радзімы, развіваць актыўную жыццёвую пазіцыю ў юнакоў і дзяўчат, члены валанцёрскага атрада "Міласэрнасць" (кіраўнік Ірына Брэус) Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа наведваюць сваіх падшэфных ветэранаў.
Навучэнцы каледжа вырашылi падтрымаць рэспублiканскую акцыю «Спасибо за Победу!». Напярэдаднi Дня Перамогi яны наведалi ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, пражываючых у г. Ляхавiчы. Юнакi i дзяўчаты павiншавалi ветэранаў з надыходзячым святам, падзякавалi за мiрнае неба над галавой, за якое яны змагалiся, пажадалi здароўя i бадзёрасцi. Таксама яны ўручылi ветэранам сiмвалiчныя зоркi з надпiсам «Спасибо за Победу!».
|