Маладзёжны клуб “Юнацтва” існуе ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы больш за 25 гадоў. І заўсёды ён славіўся сваімі таленавітымі ўдзельнікамі – танцорамі, вакалістамі, тэатраламі. Шматлікія перамогі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх аглядах і конкурсах мастацкай самадзейнасці дазваляюць ганарыцца ім яго кіраўнікам.
Навучэнцы каледжа прымаюць актыўны ўдзел у самых разнастайных культурна-массавых мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ў каледжы, але і ў горадзе і раёне.
І вось 24 красавіка 2013 года ўдзельнікі тэатральнага калектыва клуба “Юнацтва” пад кіраўніцтвам выкладчыка дадатковага навучання Г. І. Бусько пабывалі ў гасцях у выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ляхавічы. Яны паказалі сваім гледачам, сярод якіх былі не толькі вучні цэнтра, але і выхаванцы дзіцячага садка № 1, пастанову казкі “Папялушка”.
Маленькія гледачы з захапленнем успрынялі пастанову, пасля якой удзельнікі тэатральнага калектыва правялі з гледачамі невялікую гульнёвую праграму і ўзнагародзілі пераможцаў сувенірамі і падарункамі.
Кіраўнік клуба “Юнацтва” У. У. Равінскі














|